Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прывітаў у панядзелак у Белым доме службовага сабаку, які ўдзельнічаў у аперацыі па захопе лідара тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Прэзідэнт адзначыў, што аўчарку па мянушцы Конан узнагародзілі медалём і граматай за гераічную службу, паведамляе Радыё Свабода.

«Гэты сабака быў там, быў паранены, і нам удалося завяршыць рэйд без адзінай ахвяры з амерыканскага боку, - адзначыў Трамп. - Ніхто не будзе звязвацца з Конанам».

«Яго так надрэсіравалі, што на вас нападуць, варта вам адкрыць рот, — пажартаваў прэзідэнт, звяртаючыся да журналістаў. — Так што будзьце вельмі асцярожныя».

На мерапрыемстве прысутнічалі віцэ-прэзідэнт Майк Пенс і першая лэдзі Мелані Трамп. Прэзідэнт расказаў, што раней сустрэўся з членамі групы спецназу, якая арганізавала аперацыю па ліквідацыі аль-Багдадзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0