Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з членамі нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ распавёў, як адпусціў Дар'ю Домрачаву трэніраваць кітайскіх спартсменаў, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, як Дар'я Домрачава падчас размовы з ім прасіла дазволіць ёй з'ехаць у Кітай, каб трэніраваць там зборную па біятлоне.

«Я кажу: не магу адмовіць, бо Сі Цзіньпін адмовіць мне потым у другім.

Яны паехалі, і нічога страшнага. Паўтара мільярда (насельніцтва) краіна. Калі будзе вынік у іх, дык кітайцы запомняць надоўга, што беларусы дапамаглі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0