Пачалося ўсё яшчэ ў мінулым кастрычніку. 41-гадовая жанчына паверыла словам знаёмай 75-гадовай пенсіянеркі, што ў яе дрэнная карма і тая дапаможа ўсё выправіць, піша БелТА.

На працягу года за аказанне экстрасэнсорных паслуг яна аддавала махлярцы грошы, насіла прадукты, купляла іншыя неабходныя той гаспадарчыя дробязі і нават аддала свой тэлефон Samsung Galaxy J7. Аферыстка пракалолася на каханні: у нейкі момант кліентка звярнулася, каб прычараваць мужчыну. З-за адсутнасці чаканага эфекту жанчына нарэшце зразумела, што стала ахвярай махлярства і ўласнай даверлівасці.

Дакладна вядома, што жанчына аддала грошай і рэчаў на 2 200 рублёў. Аднак, як мяркуюць супрацоўнікі праваахоўных органаў, сума можа быць і больш, бо махлярка выбірала для перадачы грошай бязлюдныя месцы і рабіла гэта з рук у рукі без сведак. 

Распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0