Delfi / Kiril Čachovskij

Delfi / Kiril Čachovskij

Экс-прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус з мінулай пятніцы знаходзіцца ў бальніцы, піша Delfi. Адамкус прастыў падчас цырымоніі перапахавання парэшткаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг.

«Я прастыў падчас пахавання, было халодна», — сказаў Адамкус. Па словах Адамкуса, ён сам паехаў у бальніцу пасля пахавання ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг, бо кепска сябе адчуў.

«Звычайны насмарк, плюс халоднае надвор'е, - сказаў экс-прэзідэнт. - У маім узросце, кажуць, не трэба строіць з сябе маладога, трэба берагчы сябе».

У пачатку лістапада Адамкус адзначыў свой 93-ы дзень нараджэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0