Больш за $ 33 тыс. спрабавалі вывезці праз беларускую мяжу без дэкларавання, паведамляе БелТА.

Інцыдэнт адбыўся ў аўтадарожным пункце пропуску «Урбаны». Пры правядзенні кантролю віцебскія мытнікі выявілі ў легкавым аўтамабілі Tоyota больш за $ 30 тыс., 3,5 тыс. расійскіх рублёў і каля 40 злотых, што ў агульным эквіваленце склала $ 33,2 тыс.

Грошы былі схаваныя па частках у розных месцах: у машыне, асабістым багажы і пры сабе ў пасажыра. Фізічныя асобы, якія перасякаюць мяжу на аўто, адмовіліся ад дэкларавання тавараў, а пасля выяўлення схаванай валюты не змаглі патлумачыць свае дзеянні.

Усе незадэклараваныя грошы канфіскаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0