Грамадзянку Кітая Чжан Юзцын, якая незаконна пранікла ў сакавіку ў рэзідэнцыю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Мар-а-Лага, прысудзілі да васьмі месяцаў пазбаўлення волі.

Як адзначае CBS, з улікам тэрміну, які Чжан Юзцын правяла пад вартай падчас следства і суда, яе вызваляць прыкладна праз тыдзень. Пасля гэтага жанчына будзе дэпартаваная ў Кітай.

Чжан Юзцын прызналі вінаватай у пранікненні на тэрыторыю з абмежаваным доступам і хлусні агенту федэральнай службы. Яна не прызнала віну. Жанчына настойвала, што хацела пазнаёміцца ​​з Трампам і прапанаваць яму сумесны бізнэс, заявіла адвакат Крысці Мілітэла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0