15-гадовы падлетак зарэгістраваўся ў сацыяльнай сетцы пад выдуманым імем, выкарыстаўшы фатаграфію прыгожай дзяўчыны і пачаў перапіску з 29-гадовым мясцовым жыхаром, піша sb.by

У выніку падлетак выманіў у мужчыны вельмі асабістую інфармацыю і стаў шантажаваць яго. Першы раз за маўчанне ён запатрабаваў ад ахвяры 300 рублёў. Калі махляр звярнуўся зноў, мужчына пайшоў у міліцыю.

Афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук распавяла:

— Мужчына быў упэўнены, што яго шантажуе дзяўчына. Падчас аператыўных мерапрыемстваў, уся ашуканская схема, прыдуманая 15-гадовым падлеткам, была раскрытая. Заведзеная крымінальная справа за вымагальніцтва.

УУС Брэсцкага аблвыканкама звяртаецца да грамадзян не перадаваць асабістыя дадзеныя, асабліва фатаграфіі, староннім, не пералічваць ім грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0