lajme.al

lajme.al

Землятрус магнітудай 6,4 адбыўся непадалёк ад сталіцы Албаніі Тыраны, паведамляе Геалагічная служба ЗША (USGS). Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 10 км на паўночны захад ад горада Шыджак. Ачаг землятрусу залягаў на глыбіні 20 км.

Як перадае Exit.al, мацней за ўсё падземныя штуршкі адчуваліся ў Тыране, а таксама ў другім па велічыні горадзе краіны Дурэсе. Па дадзеных выдання, прынамсі 200 чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу ў бальніцы Тыраны, Дурэса і Круджы.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся за 31 км ад Тыраны, піша InfoShqip. Адзначаецца, што ў сталіцы Албаніі некаторыя раёны засталіся без электрычнасці. Ёсць паведамленні аб разбураных будынках у Дурэсе, у прыватнасці, па дадзеных Tvklan.al, у горадзе адбылося абвальванне рэстарана і гасцініцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0