У Італіі злавілі і аштрафавалі мясцовую жыхарку, якая каля 50 гадоў кіравала аўтатранспартам без правоў кіроўцы, піша il Gazzettino.

Злавіць парушальніцу ўдалося пасля таго, як яна трапіла ў ДТЗ з трыма машынамі ў раёне горада Tрэвіза. 77-гадовая жыхарка не мела дакументаў, хоць яна пераконвала, што яны існуюць, але пратэрмінаваны.

Крымінальную справу на мясцовую жыхарку не завялі, але выпісалі ёй штраф у памеры €5,11 тысячы і арыштавалі аўтамабіль.

Італьянка паабяцала знайсці сваё пасведчанне і прывезці ў паліцэйскі ўчастак, каб даказаць сваю невінаватасць.

Аднак праверка ўстанавіла, што ў жанчыны ніколі не было правоў, нягледзячы на 50-гадовы стаж кіравання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0