Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) і 14 супрацоўнікаў арганізацыі падалі ў Цвярскі суд Масквы пазоў да прэзідэнта РФ Уладзіміру Пуціну. Пра гэта паведаміў заснавальнік ФБК Аляксей Навальны.

Пазоў пададзены з-за крымінальнай справы аб адмыванні грошай, заведзенай у дачыненні да супрацоўнікаў ФБК. Навальны растлумачыў, што ў фондзе лічаць Пуціна арганізатарам гэтай справы.

Аўтары іску патрабуюць «прызнаць незаконнай бяздзейнасць … Пуціна Уладзіміра Уладзіміравіча, якая выявілася ў яго ўхіленні ад выканання абавязкаў гаранта Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0