На 86-м годзе жыцця памёр Пётр Фёдаравіч Яноўскі - савецкі і беларускі трэнер па веславанні на байдарках і каноэ паведамляе Спартыўная панарама.

Ён неаднаразова перамагаў на чэмпіянатах Беларусі ў розных відах спорту, быў прызёрам Спартакіяды народаў СССР і чэмпіянату Савецкага Саюза.

У 1967 году уладкаваўся на працу трэнерам па веславанні ў ДЮСШ № 1 горада Бабруйска.

З 1986 года працаваў на пасадзе трэнера-выкладчыка па веславанні на байдарках і каноэ ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву.

Сярод яго выхаванцаў - знакамітыя беларускія весляры Аляксандр і Андрэй Багдановічы, Аляксандр Жукоўскі, Максім Пятроў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0