Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў выступленне беларускіх спартсменаў на этапе Кубка свету па канькабежным спорце ў Мінску. Пра гэта ён заявіў сёння на Алімпійскім сходзе НАК Беларусі, перадае БЕЛТА.

«Нікуды не вартае выступленне нашых канькабежцаў, наколькі я змог адсачыць (мне яшчэ аналіз не прадставілі). Але выступ, скажу проста, агідны», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён заўважыў, што на спаборніцтвах у Мінску сабраліся не ўсе мацнейшыя, а беларуская каманда выступала наймацнейшым складам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0