На фоне скандалу з МІУ актывіст Ігар Случак на сваёй старонцы ў фэйсбуку нагадаў пра скандальны ліст рэктара гэтага ўніверсітэта Мікалая Сушы ў 2010 годзе.

Тады рэктар МІУ Мікалай Суша на прапанову даць беларускамоўны адказ на беларускамоўны пісьмовы зварот адказаў даволі дзёрзка.

«У адпаведнасці з арт. 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца беларуская і руская. У Мінскім інстытуце кіравання ўсё справаводства вядзецца на рускай, гэта значыць дзяржаўнай мове. Калі Вы, спадар Случак, не валодаеце адной з дзяржаўных моў — рускай, то раю Вам заняцца яе вывучэннем. Вывучыўшы рускую мову, Вы тым самым зможаце падняць свой культурны ўзровень і некалькі пашырыць кругагляд, што існуе ў Вас.

На гэтым перапіску па ўзнятым Вамі пытанні лічу скончанай, паколькі яе працяг не мае сэнсу і з'яўляецца пустым марнаваннем дарагога працоўнага часу.

Жадаю Вам поспехаў у вывучэнні рускай мовы. Гэта тым больш важна, што адным з крытэрыяў вызначэння культурнага ўзроўню чалавека заўсёды лічылася валоданне ім не адной, а дзвюма ці некалькімі мовамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?