Аляксандр Лукашэнка расказаў аўстрыйскаму бізнэсу пра галоўныя прынцыпы ў супрацоўніцтве з Беларуссю. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння ў Вене, выступаючы на двухбаковым дзелавым форуме, перадае БелТА.
Кажучы пра свой удзел у бізнэс-форуме, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што справа не ў тым ці іншым сігнале, які павінна атрымаць бізнэс-супольнасць. «Я перш за ўсё хацеў прадэманстраваць сваю павагу да вас. А калі хто-небудзь хоча яшчэ і сігнал атрымаць, я не супраць, лічыце, што гэты сігнал вы цяпер атрымліваеце», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка падкрэсліў, што ў краін ёсць вялікі нерэалізаваны патэнцыял, і тавараабарот у раёне $200 млн ён назваў ганьбай.
«Гэта ганьба. Мы павінны ад гэтай ганьбы хутка адыходзіць», — заявіў беларускі лідар.