Міністр замежных спраў Уладзімір Макей завёў сабе Instagram і апублікаваў першыя фоты.

«Прывітанне ўсім! Пасля доўгіх роздумаў вырашыў усё-ткі прысутнічаць у сацсетках, каб мець зносіны з добрымі людзьмі і, калі спатрэбіцца, даць адказ нядобрым…» — напісаў ён пад першым фота, зробленым, верагодна, у Стакгольме.

Допіс пракаментаваў Філіп Кіркораў: «Рады вітаць у Instagram. Welcome».

Таксама Уладзімір Макей змясціў тры фатаграфіі з Вены, дзе цяпер знаходзіцца з кіраўніком дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0