Вялікія выходныя кампанія з трох маладых людзей вырашыла правесці з размахам. Месцам для гэтага выбралі Расоны, дзе жыў адзін з прыяцеляў. Вячоркі ў мясцовым бары скончыліся разам з закрыццём становы. Засмучаныя раннім заканчэннем свята, маладыя людзі надумалі працягнуць яго ўжо ў Полацку, паведамляе абласная міліцыя.

Каб дабрацца туды, хлопцы вырашылі злавіць спадарожную машыну. Але ажыццявіць гэта глыбокай ноччу аказалася справай не простай. Тады на вочы кампаніі трапілася чужая «Ніва», якая стаяла непадалёк. На шчасце маладых людзей, яна апынулася не зачыненай. І нават больш: у салоне знаходзіліся ключы. Завёўшы машыну, уся кампанія адправілася ў Полацк. Пагуляўшы там, хлопцы наехалі назад. Па дарозе яны высадзілі аднаго з прыяцеляў, а пасля паспрабавалі схаваць аўтамабіль, у якім скончылася паліва.

ВАЗ-2121 быў пакінуты на полі. Папярэдне з яго знялі акумулятар і нумары. Маскіроўка слядоў злачынства не выратавала падазраваных. Неўзабаве ўсе ўдзельнікі начнога ўгону былі ўстаноўлены праваахоўнікамі. Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0