Пра гэта БелТА паведамілі ў Гідрамеце.

«У Беларусі 10 лістапада захоўвалася вельмі цёплае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай на 6-11 градусаў вышэй за кліматычную норму. Самая высокая тэмпература была ў Жыткавічах — +15. Але тэмпературныя рэкорды адзначаны ў паўночнай частцы краіны. На метэастанцыі ў Бярэзінскім запаведніку слупок тэрмометра падняўся да адзнакі ў +12,6».

Таксама тэмпературныя максімумы адзначаны ў Верхнядзвінску - +12,7 (раней было +11,1), Докшыцах — +12,1 (раней +11,5), Лынтупах — +11,8, Шаркаўшчыне — +12. Усе папярэднія рэкорды датаваліся 2010 годам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0