Фота з фэйсбука

Фота з фэйсбука

Член Сената Балівіі ад апазіцыйнай партыі «Дэмакратычнае адзінства» Жанін Аньес стане в.а. прэзідэнта Балівіі. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне Página Siete.

Другі віцэ-спікер Сената заявіла, што часова зойме пасаду прэзідэнта пасля адстаўкі Эва Маралеса, спаслаўшыся на канстытуцыю краіны. Яна дадала, што возьме на сябе адказнасць толькі для таго, каб арганізаваць новыя выбары.

Пасля адстаўкі Маралеса яго пасаду павінен быў заняць віцэ-прэзідэнт Альвара Гарсія Лінера, але ён склаў паўнамоцтвы. Старшыня Сената Адрыяна Сальвацьера і кіраўнік Палаты дэпутатаў Віктар Борда, якія былі наступнымі ў спісе на прызначэнне, таксама падалі ў адстаўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0