Снайперская вінтоўка Чукавіна на замену легендарнай СВД пойдзе ў серыю ў бліжэйшыя два гады, паведаміў ria.ru галоўны канструктар канцэрну «Калашнікаў» Сяргей Уржумцаў.

Такой вінтоўкай цікавяцца ўсе сілавыя структуры, але асноўны заказчык, вядома, Мінабароны РФ, бо вінтоўка Драгунова (СВД), прынятая на ўзбраенне ў 1963 годзе, значна не паляпшалася і ня ўдасканальвалася, распавёў Уржумцаў.

Ён дадаў, што задачы змяніліся і цяпер да зброі новыя патрабаванні, якія СВД не можа забяспечыць. «Таму праект СВЧ закліканы замяніць вінтоўку Драгунова ва ўсіх страявых часцях», — адзначыў суразмоўца агенцтва.

СВЧ — найноўшая распрацоўка канцэрна «Калашнікаў» у галіне высокадакладнай стралковай зброі, выкананая ў трох калібрах: 7,62х54R, 7,62х51 NATO (таксама вядомы як.308 Win), а таксама 338 Lapua Magnum (8,6х70 мм).

Прыклад, ствольная скрынка і ствол СВЧ знаходзяцца на адной лініі, што памяншае падкіданне зброі. На вінтоўцы маецца планка Пікаціні для ўсталявання любога навяснога абсталявання. Магазін у СВЧ выкарыстоўваецца ад вінтоўкі СВД, што робіць новую распрацоўку часткова ўніфікаванай з папярэдніцай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0