Міністэрства абароны плануе ўкараніць шэраг прэферэнцый для тых, хто не ўхіляецца ад службы ў войску. Аб зменах, якія маюць быць, у інтэрв'ю «Панараме» распавёў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных Сілах Леанід Касінскі.

Ён сказаў, што ў Беларусі распрацаваны так званы пакет матывацыйных мер па павышэнні статусу тэрміновай службы і ў хуткім часе плануецца ўвасабленне ініцыятыў у жыццё.

У бліжэйшы час прэферэнцыі для вырашэння жыллёвага пытання атрымаюць маладыя людзі, якія адслужылі ў войсках. Не менш важным крокам стане прадастаўленне льгот у сферы медыцынскага абслугоўвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0