Пасольствы і консульствы Ізраіля па ўсім свеце часова зачыніліся раніцай 30 кастрычніка зь-за забастоўкі, якую абвясціў МЗС краіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленнях дыппрадстаўніцтваў у розных краінах, у тым ліку ў Беларуcі.

МЗС, Мінабароны Ізраіля і прафсаюз Гістадрут абвясцілі страйк з-за рашэнні міністэрства фінансаў краіны змяніць парадак кампенсацыі розных выдаткаў, якія нясуць дыпламаты і ваенныя аташэ за мяжой. Як паведамляе The Times of Israel, Мінфін хоча прымяніць новыя правілы справаздачнасці заднім лікам, з-за чаго чыноўнікі будуць павінны пакрыць тысячы долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0