Старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск пацвердзіў падаўжэнне тэрміну Brexit да 31 студзеня 2020 года, папярэдзіўшы, што адтэрміноўка, магчыма, будзе апошняй.
«27 краін-сябраў ЕС афіцыйна ўхвалілі адтэрміноўку. Магчыма, яна будзе апошняй. Калі ласка, выкарыстоўвайце гэты час найбольш эфектыўна», — напісаў Туск у сваім твітары.
У сваім твіце Дональд Туск, які сыходзіць у адстаўку ў канцы лістапада, пажадаў сваім «брытанскім сябрам» удачы.
0
0
0
0
0
0