Здарэнне адбылося ў 08:23 на вул. Савецкай. На скрыжаванні з вул. Ландышавай пры ўключэнні дазваляльнага сігналу святлафора 23-гадовы кіроўца аўтамабіля «Кіа Рыа» працягнуў рух, паведамляе абласная міліцыя.

У гэты час ён сутыкнуўся з 12-гадовым падлеткам на электрасамакаце, які перасякаў вул. Савецкую па пешаходным пераходзе на забараняльны сігнал святлафора.

У выніку здарэння хлопчык атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу, адкуль пасля агляду і аказання медыцынскай дапамогі адпушчаны дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0