32-гадовая магілёўка заявіла ў міліцыю на ўласную сяброўку. Маўляў, тая ўгаварыла яе заключыць з адным з банкаў дамову на выкарыстанне карткі і перадаць картку ёй. Пасля чаго без яе, гаспадыні карткі, ведама, атрымала на картку крэдыт у 2500 рублёў, піша sb.by.

Грошы патраціла, а калі прыйшоў час іх вяртаць — перастала выходзіць на сувязь. Не жадаючы плаціць па чужых рахунках, ўладальніца карткі пайшла да праваахоўнікаў.

Ужо ў РАУС высветлілася: сяброўка зрабіла так не толькі з ёй. 22-гадовая жанчына, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцем, сапраўды гэтак падманула і іншую сваю прыяцельку. Праўда, тую «падбіла» ўзяць для яе крэдыт на суму меншую — 1000 рублёў. А атрымаўшы грошы, таксама «згубілася».

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Махлярства». Жанчыне пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0