Крыніца агенцтва Reuters у вашынгтонскай адміністрацыі паведаміла, што аперацыя па ліквідацыі кіраўніка «Ісламскай дзяржавы» праводзілася ў мінулую суботу, аднак ён не змог сказаць, чым яна завяршылася.

Раней выданне Newsweek паведамляла, што загад аб спецаперацыі быў аддадзены пасля таго, як ЗША атрымалі інфармацыю пра тое, што аль-Багдадзі хаваецца ў сірыйскай правінцыі Ідліб, на тэрыторыі, кантраляванай супернікамі Башара Асада. Меркавалася, што спецыяльная каманда прыбыла туды на верталётах. Ваенная крыніца часопіса заявіла, што ў выніку тэрарыст быў забіты, а Белы дом атрымаў доказы таго, што ліквідавалі менавіта кіраўніка ІД.

Паводле непацверджанай інфармацыі спецназаўцам не ўдалося забіць Аль-Багдадзі, бо ў пачатку штурму ён прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне. У выніку загінуў ён сам і дзве яго жонкі.

У Белым доме паабяцалі, што прэзідэнт Дональд Трамп раніцай у нядзелю (16:00 па Мінску) зробіць афіцыйную заяву, не паведаміўшы пры гэтым, на якую тэму будзе прамаўляць кіраўнік дзяржавы.

Улетку 2017 года Міністэрства абароны Расіі заяўляла пра тое, што аль-Багдадзі быў знішчаны пры ўдары расійскімі ВКС па прадмесце Раккі, якая на той момант лічылася сталіцай ІД. Пазней з'яўляліся паведамленні аб тым, што верхавод баевікоў ўсё яшчэ жывы, але доўгі час гэтаму не было пацверджання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0