Святары і настаўнікі дзесяцігоддзямі дамагаліся навучэнцаў каталіцкай школы ў Лондане. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе незалежнай камісіі па расследаванні сэксуальнага гвалту ў адносінах да дзяцей (IICSA), паведамляе The Independent.

Злачынствы адбываліся ў школе Святога Бэнэдыкта пры Ілінгскім абацтве ў лонданскім раёне Ілінг.

У навучальнай установе была садысцкія і драпежная атмасфера, педафілы дзейнічалі, «як мафія», яны заставаліся беспакаранымі, таму што адмаўлялі любыя абвінавачванні і пакрывалі адзін аднаго, паведамляецца ў справаздачы. У злачынствах былі замяшаны высокапастаўленыя святары і настаўнікі, таму звычайныя супрацоўнікі баяліся нешта сказаць ім напоперак, а ахвярам было няма куды звярнуцца.

З 2003 года ў турму за сэксуальныя злачынствы ў дачыненні да 21 навучэнца школы адправіліся чатыры чалавекі — настаяцель манастыра, манах і двое цывільных настаўнікаў. Камісія змагла атрымаць доказы яшчэ сама меней 18 выпадкаў гвалту, да якіх датычныя як асуджаныя, так і восем іншых чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0