Ваеннаслужачы ў Забайкальскім краі адкрыў агонь па калегах у вайсковай частцы ў пасёлку Горны, паведамляюць «Інтэрфакс» і ТАСС са спасылкаю на крыніцы.

Загінулі восем чалавек, яшчэ двое атрымалі раненні, іх шпіталізавалі, паведамілі ў Мінабароны. Сярод загінулых ёсць салдаты тэрміновай службы. Жыццю параненых нічога не пагражае, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на Мінабароны.

Стральбу, па дадзеных «Інтэрфакса», адкрыў салдат тэрміновай службы. Гэта здарылася пры змене варты. Стралок затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0