Марыяна Шчоткіна падала заяву аб вызваленні ад пасады намесніка старшыні Савета Рэспублікі, перадае БелТА.

Гэта звязана з тым, што Марыяна Шчоткіна пераходзіць на новае месца працы.

Марыяна Шчоткіна пераходзіць на новае месца працы. «З пачатку лістапада я павінна прыступіць да працы на новым месцы. На двух крэслах, натуральна, уседзець нельга, таму я звярнулася з просьбай вызваліць мяне ад пасады», — сказала Марыяна Шчоткіна, выступаючы перад сенатарамі.

Рашэнне аб вызваленні Марыяны Шчоткінай ад пасады віцэ-спікера сенатара прынялі шляхам тайнага галасавання.

Разам з тым, да канца склікання Шчоткіна застаецца членам Савета Рэспублікі. Яна выбрана членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Марыяна Шчоткіна не прызналася журналістам, куды сыходзіць, але запэўніла, што з поля зроку прэсы не выпадзе.

Паводле інфармацыі TUT.BY, Шчоткіна пераходзіць на працу ў Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, да Рыгора Рапоты.

Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы — гэта рабочы апарат Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы і Саўміна Саюзнай дзяржавы. Кіруе працай Пастаяннага камітэта дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, а таксама ў склад Пастаяннага камітэта ўваходзяць чатыры яго намеснікі, па два ад Расіі і Беларусі. Ад Беларусі цяпер занята адно месца — яго займае былы міністр фінансаў Уладзімір Амарын.

Мар'яна Шчоткіна ў 2009—2016 гадах рабіла на пасадзе міністра працы і сацыяльнай абароны насельніцтва. З 2016 года яна працавала на пасадзе намесніка старшыні Савета Рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0