Першы ўзор мадэрнізаванага бамбавіка-ракетоносца Ту-22М3М да канца кастрычніка выканаў 18 паспяховых палётаў у рамках лётных выпрабаванняў, паведамляе tass.ru.
Да канца года Ту-22М3М яшчэ некалькі разоў падымецца ў паветра ў рамках завадскіх выпрабаванняў.
Калі палёты пройдуць штатна, у канцы 2020 года могуць пачацца дзяржаўныя выпрабаванні гэтага самалёта.
Найноўшы мадэрнізаваны бамбавік-ракетаносец Ту-22М3М мае пашыраны баявы патэнцыял і павялічаны радыус дзеяння. Мадэрнізаваная версія бамбавіка зможа несці крылатыя ракеты Х-32 і гіпергукавыя ракеты.
Раней намеснік міністра абароны Расіі Аляксей Крываручка заяўляў, што серыйная вытворчасць бамбавіка пачнецца ў найбліжэйшы час.
0
0
0
0
0
0