Журналістка Ірына Халіп, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, прызналася, што шукала інфармацыю пра мужа праз крымінальных аўтарытэтаў. Яна расказала пра гэта ў праекце «Ток».

Пры гэтым Халіп запэўнівае, што не плаціла за гэта грошы.

— Гэта праўда, што для таго, каб яго абараніць, вы нават звярталіся да крымінальных аўтарытэтаў?

— Я звярталася да крымінальных аўтарытэтаў.

— Раскажыце, што гэта было, як гэта было? Як вы рашыліся?

— Я звярталася да крымінальных аўтарытэтаў, калі Андрэй быў у абсалютнай ізаляцыі. Я не памятаю, дзе гэта было. Ці ў Магілёўскім СІЗА №4, ці яго ўжо перавезлі ў Бабруйскую калонію. Не было ніякай інфармацыі. Адвакатаў да яго не дапускалі. Адвакаты кожны дзень ездзілі. І кожны дзень іх не дапускалі. Такога не было ні з кім і ніколі. Я не ведала, а ці ён, увогуле, жывы. Таму што, калі да чалавека не дапускаюць адваката з усімі дакументамі, гэта значыць, што тут штосьці не так. Можа, ён збіты, увесь у шрамах. І яны чакаюць, пакуль гэта сыдзе. А можа, ён увогуле мёртвы, і яны не ведаюць, як пра гэта сказаць. Прыдумваюць нейкую легенду. Я ж не ведала. Дзень, другі, трэці — і ніякай інфармацыі. Праз знаёмых я звярнулася да крымінальных аўтарытэтаў, якія «прыглядвалі». Я ім вельмі ўдзячная. Для мяне галоўнае было — інфармацыя. Даведацца, дзе ён, што з ім, ці ён жывы. Дзякуючы ім я даведалася, што муж жывы. Што сапраўды яго трымаюць у ізаляцыі. Што ён у СІЗА, але дзякуючы нейкім там крымінальным сувязям змог перадаць, што жывы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0