Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Масква гатовая дапамагаць Сербіі ў захаванні тэрытарыяльнай цэласнасці. Пра гэта ён сказаў падчас выступу ў Народнай скупшчыне Сербіі, перадае ТАСС.

«Расія падтрымлівае сербскі народ і гатова аказваць вам усю неабходную дапамогу ў захаванні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці», — падкрэсліў ён.

Па словах Мядзведзева, вырашыць сітуацыю на Балканах магчыма выключна ў мірным фармаце, абапіраючыся на рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН 1244 па ўрэгуляванні косаўскага крызісу. Прэм'ер дадаў, што Расія імкнецца супрацоўнічаць з усімі дзяржавамі рэгіёна і зацікаўлена ў захаванні стабільнасці і бяспекі на паўвостраве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0