Кандыдатам у дэпутаты не зарэгістравалі блогера Аляксандра Кабанава. Пра гэта сам блогер паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Кабанаў вёў сялянскую гаспадарку, перш чым уключыцца ў грамадскую дзейнасць на хвалі «Маршаў недармаедаў». 

Блогер Аляксандр Кабанаў летась не раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Яго штрафавалі за відэаролікі для канала «Народны рэпарцёр», у якіх ён асвятляў сітуацыю вакол будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода «АйПауэр», за збор подпісаў за адстаўку чыноўнікаў, які міліцыя і суд палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам.

Чытайце таксама: Новыя лідары. Фермер Кабанаў з Брэстчыны — вялікая гутарка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0