Дэпутатка Ганна Канапацкая не зарэгістраваная ў якасці кандыдата па Кастрычніцкай акрузе Мінска.

Cпадарыня Ганна расказала «Нашай Ніве», што яе не зарэгістравалі праз банальныя апіскі ў бланках. «Напрыклад, людзі пісалі не 2019, а 2009 год. Ці не дзявяты месяц, а дзясяты. Зразумела, што гэта проста апіскі».

«Што казаць, калі кіраўніцтва партыі [Аб'яднанай грамадзянскай партыі — НН] зрабіла ўсё магчымае, каб я не стала кандыдаткай. Я не сумнявалася, што ўлады скарыстаюць шанец не зарэгістраваць мяне праз збор подпісаў. І Лябедзька зрабіў усё магчымае для гэтага. Калі Анатоль Уладзіміравіч крычыць, што ён за свабодныя выбары, то ён сам пахаваў гэтую ініцыятыву, бо менавіта я была распрацоўшчыкам зменаў у выбарчае заканадаўства».

Ганна Канапацкая плануе абскардзіць рашэнне акруговай камісіі, але не верыць, што гэта дасць плён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?