16 кастрычніка каля 15.00 гадзін паблізу Іўя, на скрыжаванні, рухаючыся па трасе Саўгуці — Ганчары — Дайліды, кіроўца легкавога аўтамабіля здзейсніў наезд на веласіпедыста, перадае Следчы камітэт. 

З месца здарэння ён быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя, дзе ад атрыманых траўмаў памёр.

Іўеўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 27-гадовага кіроўцы легкавога аўтамабіля распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса. Цяпер высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0