Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс і дзяржсакратар Майк Пампеа, якія прыедуць у Анкару з рабочым візітам, сустрэнуцца з віцэ-прэзідэнтам Турцыі Фуатам Актаем і кіраўніком МЗС Меўлютам Чавушаглу.

«Я не буду з ім (Майкам Пенсам) размаўляць. Яны будуць весці перамовы са сваімі візаві. Калі сюды прыедзе Трамп, тады мы і пагаворым», — сказаў Эрдаган.

Пенс заявіў у твітары, што амерыканскі бок на сустрэчы ў Турцыі будзе настойваць на спыненні агню на поўначы Сірыі і ўрэгуляванні сітуацыі шляхам перамоваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0