Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка прызначыў Юрыя Назаранку намеснікам міністра унутраных справаў, камандуючым унутраных войскаў.

Назаранку 43 гады, ён родам са Слоніма. Скончыў Вайсковую акадэмію. Ад 1997 да 2007 гадоў праходзіў службу на розных пасадах у вайсковай часці 3214. Быў намеснікам камандзіра ў вайсковай частцы 5526 у Брэсце. Ад 2010 года — у Службе бяспекі прэзідэнта. Потым у 2014 годзе зноў вярнуўся ў 3214. Ад сакавіка 2018 быў кіраўніком штаба Службы бяспекі прэзідэнта.

Адметна, што ў мінскім спецназе 3214 служыць і малодшая сястра Юрыя Назаранкі Вольга.

Дзяўчына мае званне старэйшага прапаршчыка. Яна займаецца бодзіфітнэсам, а таксама неаднаразова станавілася чэмпіёнкай унутраных войскаў па лыжных гонках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?