Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра.

Кіраўнік дзяржавы прызначыў Юрыя Назаранку — намеснікам міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі.

Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне:

Анатоля Лукашова — старшынёй Дубровенскага райвыканкама;

Дзмітрыя Пімашэнкі — старшынёй Мсціслаўскага райвыканкама;

Таццяны Калядка — кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска;

Кацярыны Лук'янавай — намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці;

Андрэя Папова — генеральным консулам г. Гуанчжоу (КНР).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0