Колькасць украінцаў, якія добразычліва ставяцца да прэзідэнта Уладзіміру Зяленскага, знізілася за апошні месяц. Пра гэта сведчаць даныя даследавання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС), апублікаванага 14 кастрычніка.

Даныя гэтага даследавання, праведзенага з 9 па 11 кастрычніка, параўноўваюцца з вынікамі апытання КМІС, праведзенага з 16 па 19 верасня 2019 года.

Так, у кастрычніку ў параўнанні з вераснем знізілася колькасць тых, хто станоўча ставіцца да Зяленскага (73% і 66%).

Па балансе станоўчага і адмоўнага стаўлення ў кастрычніку 2019 на першым месцы сярод украінскіх палітыкаў Зяленскі (баланс + 57%), Разумкоў (+ 19%) і Вакарчук (— 1%), далей ідуць Ганчарук (— 4%), Бойка (— 9 %), Цімашэнка (— 13%), Парашэнка (— 54%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0