Шосты студыйны альбом Relikt стане падарункам для меламанаў: дыск запісваўся і зводзіўся на той самай легендарнай кансолі SSL 4000 з лос-анджалескай студыі кампаніі Yamaha, з якой працавалі Motorhead, Стыві Уандэр, Чэт Аткінс ды іншыя зоркі.

Апроч візітнай карткі Relikt - незвычайных гітарных эфектаў і шматстайнай перкусіі - у новых кампазіцыях калектыву можна пачуць мноства рэдкіх, незвычайных для рок-музыкі, этнічных інструментаў: глюкафон ручной працы з нестандартным строем, беларускія дудкі, ксілафон, баян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0