У горадзе Мальмё на поўдні Швецыі афіцыйна адкрылі помнік футбалісту Златану Ібрагімавічу. У гэтым горадзе Ібра нарадзіўся. Статую вышынёй 2,7 метра зрабілі яшчэ яшчэ два гады таму, аднак доўгі час не маглі знайсці месца. «Калі вы прыязджаеце ў Нью-Ёрк, у вас ёсць статуя Свабоды, калі вы прыязджаеце ў Швецыю, ў вас ёсць статуя Златана», — пракаментаваў адкрыццё свайго помніка сам футбаліст.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

We are Zweden!!!

Публикация от Zlatan Ibrahimović (@iamzlatanibrahimovic)

Златан — самы вядомы шведскі нават не футбаліст, а спартовец. На многіх шведскіх сайтах ёсць асобныя раздзелы: і спорт, і асобна Ібрагімавіч.

Гуляў за «Мальмё», «Аякс», «Ювентус», «Інтэр», «Мілан», «Барселону», ПСЖ, «МанЮнайтэд». Цяпер выступае за «ЛА Гэлаксі». У верасні зрабіў некалькі дубляў (забіваў па два мячы) за матч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0