Рух на Аўтазаводскай лініі спыняўся з-за пасажыркі, якая скокнула пад цягнік, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінскага метрапалітэна.

Сёння на станцыі «Пралетарская» ў 7.09 пасажырка скокнула пад цягнік на другі галоўны шлях. У 7.28 пасажырка была вынятая з-пад цягніка, праінфармавалі ў прэс-службе.

«У 7.33 рух па лініі быў адноўлены. Праводзяцца адпаведныя мерапрыемствы спецыялістамі розных структур», — дадалі ў прэс-службе сталічнай падземкі.

Як паведамляе Следчы камітэт, жанчыне было 54 гады, яна памерла на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0