Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання завяршаецца 7 кастрычніка, паведамляе БелТА.
На 4 кастрычніка, кандыдатамі ў дэпутаты вылучыліся 283 чалавекі. Усяго ў выбарчыя камісіі да гэтага часу паступіла 340 камплектаў дакументаў.
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе 8-17 кастрычніка, выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.
0
0
0
0
0
0