Іранскі суд прыгаварыў Хусэйна Ферэйдуна, малодшага брата прэзідэнта краіны Хасана Раўхані, да пяці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў карупцыі. Пра гэта паведамляе агенцтва навінаў Fars са спасылкай на прадстаўніка Вярхоўнага суда Ірана Галяма Хасэйна Ісмаілі.

«У выніку разгляду апеляцыі Хусейн Ферэйдун прыгавораны да пяці гадоў турмы», - перадае яго словы Fars. Прадстаўнік адзначыў, што суд пакуль разгледзеў не ўсе абвінавачванні, але дэталяў не раскрыў.

У траўні іранскі суд прыгаварыў Ферэйдун да заключэння з-за абвінавачванняў у карупцыі. Ён не прызнаў сваю віну і збіраўся абскардзіць рашэнне суда. Да абскарджвання прысуду тэрмін, прызначаны Ферэйдун, не быў вызначаны.

Брат Раўхані быў арыштаваны ў ліпені 2017 года. Тэлеканал СТВ паведамляе, Ферэйдун меў дачыненне да шэрагу карупцыйных фінансавых схем, у прыватнасці, як пісала Бі-бі-сі, ён быў датычны да завышэння заробкаў кіраўніцтву дзяржаўнай страхавой кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0