Супрацоўнікі аховы затрымалі мужчыну, які пагражаў нажом работнікам салона сотавай сувязі, паведамілі БелТА ў Гомельскім абласным упраўленні Дэпартамента аховы.

Здарэнне адбылося 29 верасня. Спрацавала трывожная кнопка. На месцы здарэння супрацоўнікі міліцыі затрымалі 41-гадовага нецвярозага непрацуючага мужчыну, раней судзімага жыхара Жлобінскага раёна. У яго канфіскаваны два складныя нажы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына зайшоў у краму, дастаў нож і пачаў пагражаць прадаўцам. Адна з дзяўчат-кансультантаў непрыкметна націснула трывожную кнопку. У зале наведвальнікаў не было.

Заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства). Санкцыі артыкула прадугледжваюць максімальнае пакаранне ў выглядзе ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0