У «ДНР» прадугледжаны пакватэрны абыход насельніцтва. Ён будзе праводзіцца з 1 па 14 кастрычніка. Акрамя гэтага, будуць працаваць і стацыянарныя пункты перапісу. Таксама з 1 па 14 кастрычніка перапіс будзе праводзіцца і ў «ЛНР», піша РБК.

Паводле звестак галоўнага ўпраўлення статыстыкі «ДНР», на тэрыторыі рэгіёна па стане на 1 ліпеня 2019 года пражывала 2,274 млн чалавек, з іх 944 тыс. у Данецку. Колькасць насельніцтва ЛНР на 1 верасня 2019 года складала 1,447 млн ​​чалавек, у тым ліку 431 тыс. — у Луганску.

Па ацэнцы падкантрольнага Украіне ўпраўлення статыстыкі Данецкай вобласці, на пачатак 2015 года колькасць насельніцтва ўсяго рэгіёну складала 4,288 мільёна чалавек. На 2019 г. колькасць насельніцтва, уключаючы падкантрольныя Кіеву раёны складала 4,162 мільёна чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0