Міністэрства замежных спраў Расіі выказала «крайняе здзіўленне» наконт новых амерыканскіх санкцый супраць расійскага бізнэсмена Яўгена Прыгожына і паабяцала не пакідаць іх без адказу, гаворыцца ў паведамленні.
У знешнепалітычным ведамстве Расіі падкрэслілі, што яны не разумеюць, якое дачыненне самалёты і цеплаходы маюць да ўмяшання ў выбары ЗША.
У МЗС Расіі дадалі, што «антырасійскі выпад не застанецца без адказу».
30 верасня ЗША ўвялі санкцыі супраць двух расіян і трох кампаній, якія былі звязаны з «фабрыкай троляў», якая абвінавачваецца ў спробе ўмяшання ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША.
Пад санкцыі таксама патрапілі яхта і тры самалёты Яўгена Прыгожына, якога часта называюць «кухарам Пуціна».
0
0
0
0
0
0