Аршанскі райвыканкам праводзіць апытанне грамадскай думкі наконт мовы ў транспарце.

У Оршы працягваюцца дыскусіі пра агучванне прыпынкаў у грамадскім транспарце. Раней група грамадзян накіравала ў выканкам петыцыю з патрабаваннем вярнуць агучванне прыпынкаў у горадзе на роднай мове. Беларускую мову прыбралі з транспарту некалькі гадоў таму з-за нібыта скаргаў на памылкі. Праўда, чыноўнікі выканкама і аўтапарка № 3 адмовіліся паказаць хоць адзін ліст супраць беларускай мовы. А намеснік дырэктара аўтапарка Віталь Цярэшчанка ў інтэрв’ю журналістам сказаў скандальныя словы пра хуткае аб’яднанне Беларусі з Расіяй і адсутнасць патрэбы ў гэтым выпадку перакладаць нешта на беларускую мову. Пасаду сваю чыноўнік за гэтыя словы не страціў, паведамляе orsha.eu.

Цяпер жа апытанне пра мову ў транспарце праводзіцца ў арганізацыях Аршанскага раёна, а таксама на сайце Аршанскага райвыканкама.

Характэрна тое, што само апытанне працуе толькі на рускай версіі сайта райвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0