За пашкоджанне чужога аўтамабіля затрыманы раней судзімы 36-гадовы гараджанін, паведамляе Партызанскае РУУС.
Кіроўца, на машыну якога напалі, выклікаў міліцыю. Яе супрацоўнікі затрымалі мужчыну, які па дарозе з забаўляльнай установы пасварыўся з таксістам і спагнаў злосць на тэхніцы. Мінчук пашкодзіў дзверы, ручку і бакавое люстэрка легкавіка Opel.
Прайсці медыцынскі агляд мужчына адмовіўся.
0
0
0
0
0
0