У грамадстве абяркоўваецца ідэя пераносу парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Беларусь. 

Ходзяць чуткі, што парэшкі маглі б быць перазахаваныя на Залатой Горцы ў Мінску, дзе стаіць касцёл Святога Роха.

Касцёл Святога Роха, фота Catholic.by

Касцёл Святога Роха, фота Catholic.by

«Наша Ніва» спыталася ў настаяцеля храма, ксяндза-каноніка Юрыя Санько, як бы ён паставіўся да такой ідэі.

«Гэта пытанне не касцёльнай улады, а дзвюх дзяржаў. Але калі ўсё адбудзецца, то, напэўна, будзе створаны нейкі аргкамітэт па пахаванні, у рамках гэтага мы б з радасцю ўзялі ўдзел (Каліноўскі не чужы беларусам чалавек) і разгледзелі б пытанне прадастаўлення зямлі каля аднаго са сталічных касцёлаў пад магілу», — сказаў «Нашай Ніве» Юрый Санько. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?