Ва ўстанову аховы здароўя мужчыну даставілі днём 22 верасня. У яго было паўторнае парушэнне мазгавога кровазвароту, распавялі «Гомельскай праўдзе» ў абласным клінічным шпіталі інвалідаў Айчыннай вайны.
Там пацыент знаходзіўся на стацыянарным лячэнні, суіцыдальных думак не выказваў. А ноччу 24 верасня ён выпаў з акна чацвёртага паверха.
Лекары сталі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы, аказваць яму экстраную дапамогу. Але нягледзячы на гэта праз дзве гадзіны пасля здарэння ён памёр.
0
0
0
0
0
0